Брэсцкае абласное пісьменніцкае аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» было створана ў снежні 2005 года.

«Кнiжнае свята ў Мiнску»

З 28 лютага па 4 сакавіка ў выставачнай зале НВЦ “Белэкспа” прайшла XXV Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш,у якой прынялі ўдзел 32 краіны. Галоўныя тэмы нацыянальнага стэнду – 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і Год малой Радзімы.

«Прэмiя iмя Уладзiмiра Калеснiка »

Урачыстае мерапрыемства прайшло ў актавай зале Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна і было прымеркавана да 95-годдзя з дня нараджэння вядомага педагога, літаратуразнаўцы, крытыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа Уладзіміра Калесніка.

«Лета з добрай кнігай»

Чарговае мерапрыемства ў рамках акцыі «Лета з добрай кнігай» правялі паэты і празаікі Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» На гэты раз сустрэча з чытачамі адбылася ў кніжнай краме «Дружба». Пакупнікі, якія нечакана трапілі на свята кнігі, мелі магчымасць паслухаць аўтарскае выкананне вершаў, даведацца пра кніжныя навінкі брэсцкіх пісьменнікаў, іх творчыя напрацоўкі.

«Паэтычныя сустрэчы ў Сербіі»

Традыцыйныя славутыя Бялградскія сустрэчы паэтаў прайшлі напярэдадні ў Сербіі. 33 літаратары з 22 краін свету ў 54-ы раз з’ехаліся ў сталіцу краіны – Бялград, каб у чарговы раз прыняць удзел у аўтарытэтным літаратурным форуме.